Спадчына янка купала сочинение

Ад прадзедаў спакон вякоў

     Мне засталася спадчына;

     Паміж сваіх і чужакоў

     Яна мне ласкай матчынай.

     Янка Купала

     

     Яшчэ ў 1918 годзе напісаў гэтыя радкі вялікі беларускі паэт, якога па праву можна назваць прарокам нацыі, адраджэння, класікам нацыянальнай літаратуры. Радкі клічуць нас на хай сабе і маленькі, але подзвіг: шанаваць, берагчы тое, што было створана да нас нашымі продкамі. Гэта незлічоныя багацці — раскарчаваныя лясы і ўробленыя на іх месцы палі, велічныя замкавыя збудаванні, якія спынялі чужынцаў, жывапісныя палотны выдатных мастакоў у сховішчах Радзівілаў, Сапегаў і іншых саноўных княжаскіх родаў. Гэта і кнігі Францыска Скарыны — слаўнага сына полацкай зямлі, першадрукара ўсходнеславянскага. Можна пералічваць і іншыя найвялікшыя багацці. Самыя дарагія сярод іх — духоўныя скарбы. Беларусы— найталенавіцейшая нацыя, якая, на думку выдатнага беларускага літаратуразнаўцы, пісьменніка, аўтара цікавай кніжкі пра Янку Купалу — рамана-эсэ «Як агонь, як вада…» Алега Лойкі, пастаянна жывіла, нібы донар, суседнія народы. Дастаткова сказаць, што польскаму народу мы «падаравалі» найвыдатнейшага паэта-рамантыка 19 стагоддзя Адама Міцкевіча, рускаму народу — Сімяона Полацкага і Фёдара Дастаеўскага. Было што дараваць, аддаваць. Было што і пазычаць. Ды гаворка не толькі пра тое, якія мы таленавітыя і што мы аддалі іншым народам. Гаворка пра неўміручасць спадчыны. Вось у чым трэба разабрацца. I разабрацца сур’ёзна. Янка Купала разабраўся лепш, чым многія сучасныя маладыя і больш сталага веку людзі: ён не займаецца пошукам палітычнага адказу на пытанне, быць ці не быць нашай краіне, а значыцца, і спадчыне, мінуламу і будучыні. Пра палітычную свабоду і незалежнасць ён напіша крыху пазней, калі будзе жыць і працаваць у перыядычным друку пры немцах і бел апал яках і публікаваць артыкулы «Больш самачыннасці», «Незалежнасць», «Незалежная дзяржава і яе народы», «Моладзь ідзе» (невядома, чаму зусім нядаўна перадрукаваныя, раней нібы забароненыя). Ён узрадуецца набытай дзяржаўнасці ў лірычных творах і паэме «Безназоўнае». I хоць яго светлыя надзеі на сапраўдную сацыяльную і нацыянальную свабоду, як і надзеі многіх беларусаў, не спраўдзяцца, ён будзе верыць у дабро і справядлівасць.

     А ў напісаным у трывожным 1918 годзе вершы «Спадчына» вялікі паэт ідзе іншым шляхам: зрок яго спыняецца на тым, што чалавек бачыць кожны дзень, на кожным кроку, штохвілінна. Гэта навакольная прырода — «вясеннія праталіны», «лесушэлестверасны», «уполідубапалены», вясковыя краявіды — «нуднае ягнят Бляяннезоў на пасьбішчы», клёкат бусла на ліпе і «амшэлы тын, Што лёг ля вёсак покатам», і традыцыйныя вясковыя могілкі з крыкам «вароніных грамад». Усе рысачкі вечнага і такога звычайнага жыцця, якое пачыналася і, можа, абарвецца сярод іх, стараецца абагавіць, узняць на вышыню «высокага піэтызму» Янка Купала. I дасягае значнага мастацкага эфекту, калі пасля такога падрабязнага апісання звычайнага прыходзіць да лірычна-прачулага, не рытарычнага, а як бы сцішанага (ці не споведзь сына перад маці?) вываду:

     

     Завецца ж спадчына мая

     Усяго Старонкай Роднаю.

     

     Мы спачатку чакалі нейкага незвычайнага, неарды-нарнага выхаду на філасофскае, глабальнае асэнсаванне праблемы патрыятызму, любві да роднага краю, але нечакана атрымалі простае і надзвычай смелае рашэнне пастаўленай перад мастаком задачы. Ён не сарваўся на крык, на кліч, на лозунг. Ён паспавядаўся перад намі, што не можа быць нічога даражэйшага за самае звычайнае чалавечае жыццё, якое адкрываецца з нараджэннем на свет і з’яўляецца само па сабе ўжо цудам (як тэта бліскуча паказаў Купалаў равеснік, сябра, аднадумец Якуб Колас у паэме «Новая зямля»), а яшчэ — асновай усяго існавання мыслячай істоты — чалавека. Сказаўшы, што спадчына — перш за ўсё месца, дзе ты нарадзіўся і вырас, дзе жывеш і дзе пойдзеш у нябыт, Янка Купала тым самым абверг гучна-патрыятычнае раскрыццё гэтай праблемы так званымі прадстаўнікамі грамадзянскай лірыкі, заклікаў і нас, чытачоў, любіць не гучна, не абстрактна, а канкрэтна Старонку Родную. Шмат значыць, што ў канцы верша два словы гэтыя пішуцца з вялікай літары. Паэт выкарыстоўвае свайго роду мастацкі прыём, калі не падвышае свае пачуццё любві да Радзімы пры дапамозе гукавога эфекту, а карыстаецца эфектам графічным: увага чытача, канешне ж, засяродзіцца на словах, не па правілах напісаных. Значны мастацкі эфект дасягаецца і словам, што адыгрывае ролю эпітэта, «усяго». Мы адчуваем неадпаведнасцьрэальнага зместу слова і таго зместу, які ўкладвае ў яго аўтар. «Усяго» ў гэтым канкрэтным выпадку азначае «ўсё».

     Сваю любоў да Радзімы, да спадчыны Янка Купала будзе раскрываць у многіх іншых творах, напісаных і ў гады грамадзянскай вайны, і пазней, у трыццатыя, калі напіша вершы «ляўкоўскага цыкла» летам 1935 года. Яна заўсёды будзе мець адценне ці вострай трагедыйнасці, ці лёгкага суму, і толькі зрэдку славуты мастак будзе пераводзіць апавяданне ў гумарыстычны план. Сэрца Купалы заўсёды балела за Радзіму, за яе лес. Ён пастаянна трывожыўся, каб набыты на працягу стагоддзяў багаты скарб не быў знішчаны чужынцамі, «трутнем … не з’едзены». Ён думаў пра край і народ свой незадоўга перад трагічным канцом, калі пасваёй(ахутчэй — пры чужой «дапамозе») волі рабіў апошні крок у гасцініцы «Масква», перад 60-годдзем, у небыццё і ў бессмяротнасць у памяці людской: «Блізак час, калі зноў мы збярэмся ў шчасці і радасці вялікай сваей сям’ёй на роднай зямлі, для вялікай працы аднаўлення і творчасці». Яго няма — і ён жывы. Як жывая і спадчына, якую шанаваць нам, ужо без яго».



1.У вершы «Спадчына», напісаным у далёкім 1918 годзе, калі ў час Першай сусветнай вайны большая частка Беларусі была акупіравана нямецкімі войскамі, паэт разважае пра лёс роднага краю. Што трывожыць яго, што дае надзею?

Аўтара трывожыць будучыня любімай краіны:

I ў белы дзень і чорну ноч

Я ўсцяж раблю агледзіны,

Ці гэты скарб не збрыў дзе проч,

Ці трутнем ён не з’едзены.

Дае надзею, на тое што Беларусь адрадзіцца для шчасця.

2.Растлумачце сэнс слова «спадчына». Што разумее пад сваёй спадчынай Янка Купала? Якія параўнанні знаходзіць ён, каб перадаць сваю любоў да «Старонкі Роднай» і замілаванне ёю?

Спадчына — мае некалькі значэнняў: 1.Маёмасць, якая пасля смерці яе ўладальніка пераходзіць у чыю-небудзь уласнасць.2.З’явы культурнага жыцця, побыту, укладу, якія ўнаследаваны ад мінулых эпох, папярэдніх дзеячаў.3.Маёмасць памёршага. Якая перашла да яго наследнікаў.

Спадчына Янку Купалы — Старонка Родная. Ён параўновае яе з “ласкай матчынай”, “лесу шэлест верасны, і ў полі дуб апалены”, “аб ёй мне будзіць успамін на ліпе бусел клёкатам”, “Я ўсцяж раблю агледзіны,

Ці гэты скарб не збрыў дзе прэч”, “Нашу яго ў жывой душы,

Як вечны светач-полымя”.

3.З якіх канкрэтных малюнкаў паўстае перад намі вобраз роднага краю? Які настрой яднае гэтыя малюнкі ў адзінае цэлае?

Аўтар выказвае вялікую любоў да роднай старонкі, ствараючы цэлы шэраг яскравых вобразаў і галоўнага — спадчыны, зямлі, што засталася нам ад продкаў. Паэт называе яе самым вялікім скарбам, які беларусы павінны зберагчы і захаваць для нашчадкаў. Я. Купала з хваляваннем узгадвае «вясеннія праталіны, і лесу шэлест верасны, і ў полі дуб апалены», «стары амшалы тын», «крык вароніных грамад» на могілках. Усё помніцца яму да дробязей, бо ён і ў думках, і ў снах непарыўна звязаны з бацькоўскай зямлёй:

Жыве з ім дум маіх сям’я

І сніць з ім сны нязводныя…

Завецца ж спадчына мая

Ўсяго Старонкай Роднаю.

Гэтыя малюнкі яднаюцца лірычным настроем, замілаваным, пяшчотным, спеўным.

4.Перачытайце апошнія радкі верша. Чаму словы «Старонкай Роднаю» напісаны з вялікай літары? Якое значэнне мае слова «ўсяго» перад імі?

Словы “Старонкай Роднаю” напісаны з вялікай літары, бо аўтар укладвае ў іх азначэнне слова Радзіма, з адчуваннем глыбокага патрыятычнага пачуцця. Слова “ўсяго” падкрэслівае адначасова прастату і глыбіню паняцця Радзімы, як каштоўнай спадчыны, у сэрцы паэта.Для яго яна — светач-полымя, а не проста кавалак зямлі, дзе жывеш, для паэта няма нічога даражэй за Радзіму. Гэта такі спосаб паказу жыццёвай з’явы, калі важныя думкі, і пачуцці не выказваюцца непасрэдна, адкрыта, а як бы стоены за іншымі словамі, угадваюцца па інтанацыіі, намёку.

5.Паэт неаднаразова паўтарае займеннкі «я», «мне», «мая», што падкрэслівае глыбока асабісты характар лірычнага перажывання. Паразважайце, як звязана грамадзянская значнасць тэмы і шчырае выказванне ўласнай чалавечай пазіцыі.

Гэта можна растлумачыць жаданнем паэта выявіць свае асабістыя перажыванні, права на ўласнае, нетрадыцыйнае разуменне спадчыны. Верш напісаны ў жанры грамадзянскай лірыкі. У ім аўтар перадае і адстойвае свае суб’ектыўныя перажыванні, думкі, развагі пра тое, што адбываецца вакол яго. Асноўнай тэмай твораў, напісаных у жанры грамадзянскай лірыкі, становяцца патрыятызм, разважанні пра Радзіму, дзяржаўнасці, грамадзянскім абавязку. Любоў да радзімы і пачуццё патрыятызму — лепшыя чалавечыя пачуцці, якія выкрываюць у чалавеку яго самыя лепшыя рысы характару.

6.Праслухайце запіс песні «Спадчына» на музыку Ігара Лучанка ў выкананні ансамбля «Песняры”. Як звязаны мелодыя песні і інтанацыя верша?

Мелодыя павольная, лірычная, пяшчотная, прасякнутая любоўю да радзімы.

7.Разгледзьце на форзацы ілюстрацыю Міхася Басалыгі да верша Янкі Купалы «Спадчына». Якія агульныя вобразы і якія адрозненні вы заўважылі ў творах паэта і мастака? Які вобраз на пярэднім плане ў карціне М. Басалыгі, што хацеў сказаць гэтым аўтар? У папярэдніх класах вы знаёміліся з маляўнічымі беларускімі пейзажамі М. Савіцкага, П. Данелія, П. Масленнікава і інш. Чым адрозніваецца ад іх твор М. Басалыгі, выкананы ў тэхніцы графікі?

Агульныя вобразы: бусел, дрэва, краявіды Беларусі

Адрозненні: у цэнтры кампазіцыі сівал буслянкі, кола, дрэва — сімвалы Беларусі, жыцця, існавання, чысціні, спакою, прыгажосці.

Тэхніка графікі:

перавага лініі і светлацені;

графіка больш кантрастная, у асноўным гэта кантраст чорнага і белага, кантраст фону і малюнка.

графіка не загрувашчвае прастору, а наадварот стварае яго, у чымсьці яна падобная на музыку — ёй уласцівыя паўзы, і паўзы гэтыя гуляюць вялікую ролю;

дае мастаку больш свабоды, чым жывапіс, дзякуючы прастаце і даступнасці тэхнікі, магчымасці працаваць хутка, адлюстроўваючы імгненныя эмацыйныя перажыванні;

графіка ў асноўным мае ілюстрацыйны характар, яна больш дэкаратыўная (часта выкарыстоўваецца для стварэння ілюстрацый да кніг, шаржаў і г.д.)

Перейти к содержанию

Спадчына

На чтение 1 мин Просмотров 2к. Опубликовано 7 ноября, 2020

  Спадчына. Якое простае слова! Які няпросты яго сэнс! Цяжка ўявіць сабе чалавека без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй, без адчування сваіх вытокаў, без памяці, без душы, без роду і племені.
 Кожны з нас паасобку і ўсе мы разам складаем народ, Радзіму, пачуццё любові да якой глыбокае і вялікае ў кожнага сумленнага чалавека. Усіх яднаюць галоўныя рысы характару – любоў да роднай зямлі, пашана да яе самых запаветных багаццяў і духоўных каштоўнасцей.
 Прыемна і радасна бачыць, як за апошнія гады ў нашай сталіцы – горадзе-героі Мінску, у многіх іншых гарадах і вёсках адкрыты новыя музеі, мемарыяльныя комплексы, якія сімвалізуюць народную ўдзячнасць героям Вялікай Айчыннай вайны, дзеячам навукі, культуры і мастацтва.
 Памяць народа – гэта самае вялікае багацце, якое і называецца спадчынай. Род і народ яднаюцца адным дарагім словам – Радзіма. Гэта родныя і блізкія табе людзі, твая сям’я, твае продкі, памяць пра іх добрыя справы.
(143 словы)

Паводле В. Віткі.

( 9 оценок, среднее 3 из 5 )

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спадчына
Выданне
Ілюстрацыя М. Басалыгі да вершу (1981)
Жанр верш
Аўтар Янка Купала
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 19 лістапада 1918
Дата першай публікацыі 1922
Асобнае выданне зборнік «Спадчына»
Выдавецтва «Адраджэнне»
Электронная версія
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Спадчына.

«Спадчына» — верш Янкі Купалы, напісаны 19 лістапада 1918 года ў Оршы. Філасофска-патрыятычны твор. Тэматычна прымыкае да праграмных купалаўскіх твораў 1918 года: вершы «Для Бацькаўшчыны», «Свайму народу», «Паязджане». Верш даў назву першаму зборніку вершаў Я. Купалы савецкага часу, у якім ён і быў упершыню надрукаваны. Аўтограф верша захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.[1]

Гістарычны кантэкст[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў перыяд складанай гістарычнай сітуацыі, калі Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў і амаль уся яе тэрыторыя была акупавана. Верш напісаны ў час адыходу нямецкіх войскаў, калі пасля анулявання савецкім урадам Брэсцкага перамір’я яны перадавалі беларускія землі польскаму войску. Паэт балюча адчуваў трагедыю Бацькаўшчыны, прыгадваў ліхалецце першай сусветнай вайны, выгнанне з родных мясцін мільёнаў людзей, сваё нядаўняе зняменне перад жорсткасцю і крывавай драмай сусветнае бойні. З гэтых настрояў і роздумаў нарадзіўся верш аб ролі нацыянальнай гісторыі і культуры ў жыцці чалавека.[1]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак верша загадкавы, інтрыгуючы. Бачная вострая духоўная калізія лірычнага героя з навакольнымі абставінамі: «сярод сваіх і чужакоў» ён адчувае сябе беспрытульным. Ратуе яго ад загубы спадчына, скарбы мінулых пакаленняў. Далей паэт апрадмечвае загадкавы талісман-спадчыну. Увасабленне яе, жыццёвыя дэталі выглядаюць нечакана простымі. Узнікае рамантычны дысананс паміж чарадзейна-гаючай функцыяй і побытавай звычайнасцю прадметаў і з’яў, якія паэт уключае ў паняцце спадчыны. Прадметы-скарбы аўтар прыўзнімае арыгінальным эпітэтам ці падводзіць пад канон рамантычнай злавеснасці або ахутвае флорам даўніны. У перадапошняй страфе верша спадчына выглядае ўжо сімвалічным скарбам, чыста духоўнай каштоўнасцю, чарадзейнай паходняй. Апошняя страфа верша набліжаецца да чарадзейнага заклікання.[1]

У вершы сутыкаюцца традыцыйна-фальклорны спосаб выяўлення з літаратурна-рамантычнай сімволікай. Глыбокая псіхалагічная паўза падрыхтоўвае нечаканую, нават парадаксальную канцоўку-адказ: «Завецца ж спадчына мая // Ўсяго С т а р о н к а й Р о д н а ю». Спалучэнне займенніка «ўсяго» з напісанымі разрадкай, з вялікай літары словамі «Старонкай Роднай» не проста рамантычны парадокс, іранічная антынома. У падтэксце адчуваюцца жорсткія спрэчкі, якія Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч вялі з касмапалітычна настроенымі абывацелямі, для якіх старонка родная — усяго толькі кавалак беднае зямлі. Для паэта ж яна — цудоўная паходня. Азначэннем «мая» паэт падкрэслівае права на сваё, суб’ектыўнае разуменне каштоўнасцей, на ўласную, незвычайную сістэму ацэнкаў. Але такая выключнасць павінная стаць нормай — для гэтага і творыць свае вершы-думы нацыянальны паэт.[1]

Чатырохстопны ямб надае строгасць рытмічнай арганізацыі верша, якая кантрастуе з дынамічнай кампазіцыяй, выдатна завершанай рамантычным парадоксам.[1]

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Высокароднасць патрыятычнае ідэі, глыбокая філасофская напоўненасць, выразная фальклорна-рамантычная вобразнасць зрабілі верш адным з найвыдатнейшых твораў Я. Купалы.[1]

Пераклады і мастацкія ўвасабленні[правіць | правіць зыходнік]

На англійскую мову верш пераклалі В. Рыч і У. Мэй, на армянскую — Г. Камуні, на асецінскую — Х.-М. Дзуццаці, А. Пухаеў, на балгарскую — Н. Вылчаў, на башкірскую — Х. Бікулаў, на іспанскую — К. Шэрман, на грузінскую — Т. Джангулашвілі, Ш. Нішніянідзэ, на кыргызскую — Ц. Уметаліеў, на літоўскую — З. Праткеленас, В. Рэймерыс, на малдаўскую — П. Дарые, А. Чыбатару, на нямецкую — З. Эстэррайхер, на польскую — А. Баршчэўскі, А. Тум, на рускую — С. Абрадовіч, А. Андрэеў, І. Васілеўскі, Н. Кіслік, С. Спаскі, на сербскахарвацкую — С. Раічкавіч, на таджыкскую — М. Фархат, на туркменскую — А. Агабаеў, на ўкраінскую — М. Львовіч, Дз. Паламарчук, на французскую — Ж. Гаш, на чувашскую — А. Алга, на эрзянскую — А. Мартынаў[1].

Ілюстраваў верш М. Басалыга. На музыку верш паклаў І. Лучанок. У выкананні ансамблю «Песняры» гэтая песня стала ці не найбольш вядомым музычным творам на словы Я. Купалы.[1]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Ул. Калеснік Спадчына (верш) // Янка Купала : Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: БелСЭ, 1986. — С. 571—572.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Спадчына (верш)» / Аўтар — Ул. Калеснік. — С. 571—572.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

s: Спадчына (верш) у Вікікрыніцах
  • Верш у выкананні В. Манаева на сайце vmusice.net
  • Відэазапіс выканання песні «Спадчына» ансамблем «Песняры» (2001 г., саліст — Ул. Мулявін) на сайце YouTube
  • Верш Р. Крушыны, прысвечаны вершу Я. Купалы «Спадчына» Архівавана 13 мая 2013. на сайце Родныя вобразы Архівавана 13 мая 2013.

Понравилась статья? Поделить с друзьями:

Новое и интересное на сайте:

  • Спадило математика егэ профиль
  • Спадило егэ химия
  • Спадило егэ физика
  • Спадило егэ обществознание
  • Спадило егэ история

  • 0 0 голоса
    Рейтинг статьи
    Подписаться
    Уведомить о
    guest

    0 комментариев
    Старые
    Новые Популярные
    Межтекстовые Отзывы
    Посмотреть все комментарии